ПАЛАЖЭНЬНЕ
«Аб Дзяржаўным флагу Рэспублікі Беларусь»
Правапіс дакуманта захаваны
1 . Д з я р ж а ў ны флаг Рэспублікі Беларусь з'яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, уяўляе сабой прамавугольное палотнішча, якое складаецца з трох гарызантальна размешчаных каляровых палос роўнай шырыні: верхняй і ніжняй - белага, а сярэдней — чырвонага колеру. Адносіны шырыні і даўжыні флага — 1 : 2 . Флаг мацуецца на дрэўку (флагштоку), якое фарбуецца ў залацісты (охра) колер. Пры цырымоніях і іншых мерапрыемствах урачыстасці Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь выкарьістоўваецца з навершам ромбападобнай формы з відарысам крыжа, аналагічным крыжу на Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь. Навершы вырабляюцца з металу жоўтага колеру.

2. Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь узнімаецца: над будынкам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь — пастаянна, а таксама над будынкам, дзе праводзіцца сесія Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь — на перыяд работы сесіі; над будынкамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь — пастаянна; над будынкамі мясцовых Саветаў народных дэпутатаў Рэспублікі Беларусь і іх выканаўчых і распарадчых органаў — пастаянна, а таксама над будынкамі, дзе праводзяцца пасяджэнні мясцовых Саветаў народных дэпутатў і іх выканаўчых органаў — на час правядзення пасяджэнняў; над будынкамі міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў і ведамстваў, дзяржаўных і грамадскіх прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, а таксама на жылых пабудовах у вызначаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь святочныя і памятныя дні; на будынках і сродках перамяшчэння дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтваў, а таксама на будынках гандлёвых устаноў Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за мяжой, на марскіх суднах і іншых сродках перамяшчэння, на якіх у якасці афіцыйных асоб знаходзяцца Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, Старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ці іншыя асобы, што прадстаўляюць Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь або Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь — у парадку, які зацверджваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь; на памяшканнях для галасавання — у дні выбараў і рэферэндумаў; у вайсковых часцях Рэспублікі Беларусь згодна з вайсковымі статутамі; на пагранічных заставах і прапускных пунктах (мытнях) Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь; на марскіх суднах, якія з'яўляюцца ўласнасцю Рэспублікі Беларусь, суднах рачнога флоту Рэспублікі Беларусь; на спартыўных арэнах — у час правядзення чэмпіянатаў і першынстваў Рэспублікі Беларусь, міжнародных спартыўных спаборніцтваў з удзелам нацыянальных зборных і ў час узнагароджання беларускіх спартсменаў — пераможцаў міжнародных спаборніцтваў; на іншых аб'ектах па рашэнню Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ці мясцовых Саветаў народных дэпутатаў і іх выканаўчых і распарадчых органаў. Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь можа быць узняты таксама пры цырыманіялах і іншых урачыстых мерапрыемствах, якія праводзяцца дзяржаўнымі і грамадскімі органамі, прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі, у час народных, працоўных і сямейных святаў і ў іншыя памятныя дні.
3. Пры адначасовым узняцці Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь і флагаў іншых дзяржаў, дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь павінен быць узняты з левага боку, а флагі іншых дзяржаў — з правага, калі стаць тварам да фасаду або флагштоку. Флагі дзяржаў размешчаюцца ў алфавітным парадку. Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь размяшчаецца на адным узроўні з флагамі іншых дзяржаў. Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь на транспартных сродках (за выключэннем суднаў) размяшчаецца з левага боку ў напрамку руху, а з правага
боку — флаг іншай дзяржавы.
4. Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь размяшчаецца ў памяшканнях пасяджэнняў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовых Саветаў народных дэпутатаў Рэспублікі Беларусь і іх выканаўчых і распарадчых органаў, а таксама ў службовых кабінетах старшынь Вярхоўнага Савета і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, старшынь мясцовых Саветаў народных дэпутатаў Рэспублікі Беларусь і пакоях, дзе адбываецца пастаянны прыёмвыбаршчыкаў народнымі дэпутатамі Рэспублікі Беларусь.
5. У час жалобы па рашэнню Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь або Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь можа быць узняты ў жалобным афармленні. У гэтым выпадку да дрэўка (флагштока) флага прымацоўваецца лента чорнага колеру, канцы якой павінны звісаць да ніжняй часткі флага. Пры падняцці флага на флагштоку ў час жалобы флаг прыспускаецца на 1/3 даўжыні флагштока.
6. Відарыс Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь абавязкова змяшчаецца на паветраных суднах, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь.
7. Выява Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь можа быць выкарыстана ў дэкаратыўных мэтах у якасці дзяржаўнага і нацыянальнага сімвала такім чынам, каб прм гэтым не была праяўлена непавага да Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь.
8. Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь і яго выява незалежна ад іх памеру заўсёды павінны дакладна адпавядаць каляроваму эталону і схематычнаай выяве, якія прыкладаюцца да гэтага Палажэння.
9. Асобы, якія вінаваты ў зганьбаванні Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
10. Правілы прымянення гэтага Палажэння і парадак вырабу Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь».

© Sciah.info Усе правы абароненыя // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на sciah.info абавязковая.